Паведамленні пра магчымую дапамогу расійскай выведкі Ірану не ўплываюць на амерыканскую ваенную аперацыю. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Кэралайн Левіт. Паводле яе, ЗША працягваюць удары па цэлях у Іране і маюць поўную ваенную перавагу:
— Гэта зусім не мае значэння для ваенных аперацый у Іране, таму што мы іх цалкам знішчаем. Як я ўжо казала раней, мы знішчылі амаль трыццаць іранскіх караблёў. Іх армія прызнана неэфектыўнай у баях. Мы падаўляем 90% ракетных удараў у адказ супраць Злучаных Штатаў і нашых партнёраў у Персідскім заліве. Відавочна, што мы рэалізуем ваенныя мэты гэтай аперацыі і будзем гэта працягваць, бо армія ЗША — найлепшае і найбольш эфектыўнае войска ў свеце.
Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што Масква можа перадаваць Тэгерану дадзеныя выведкі, у тым ліку са спадарожнікавых здымкаў. Аднак, паводле Вашынгтона, пакуль няма доказаў, што Іран выкарыстоўваў расійскія дадзеныя для планавання атак.
iar/эж